Справа на падставе ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства) распачата Салігорскім РАУС у дачыненні да 19‑гадовага мясцовага жыхара.

Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, 12 лютага ў 21.37 у міліцыю звярнулася кандуктар аўтобуснага парка № 1 «Мінаблаўтатранса». Паводле яе слоў, за некалькі хвілін да таго невядомы, знаходзячыся ў маршрутным аўтобусе на прыпынку ў гарадскім пасёлку Старобін, пад пагрозай нажа і фізічнай расправы патрабаваў, каб кіроўца аўтобуса ажыццявіў паездку ў невядомым напрамку.

Злачынцу затрымаў нарад аддзела дэпартамента аховы МУС. Малады чалавек, раней судзімы за крадзяжы і махлярства, змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?