У Мінску вызначаны месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 2-га склікання. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.

Забаронена праводзіць пікетаванні для збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты гарсавета ў наступных месцах:

на аб'ектах метрапалітэна, чыгуначнага, воднага і паветранага транспарту;

на адлегласці менш за 200 м ад будынкаў рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі, нацыянальнага сходу, Савета міністраў, телерадыёцэнтра, падземных пешаходных пераходаў, станцый метрапалітэна;

на адлегласці менш за 50 м ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода-, цепла-і энергазабеспячэння, бальніцы, паліклінікі, дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?