Агнешка Рамашэўская, дырэктарка незалежнага тэлеканала «Белсат» прызначаная кіраваць аддзелам TVP (польскае грамадскае тэлебачанне) у Беластоку. Дырэктаркай «Белсата» яна застаецца.

А.Рамашэўская адзначыла, што плануе надаваць вялікую ўвагу праблемам мясцовай грамады: «Не можам дапусціць падзелу на Польшчу, А і Польшчу Б. Нельга разглядаць гэтую частку Польшчы як месца пабудовы дач для жыхароў Варшавы».

А.Рамашэўская ад 2007 г. кіруе «Белсатам». Ад 2007 да 2009 г. Была таксама дырэктарам канала TVP Polonia. Да 2005 г. А.Рамашэўская была рэпарцёрам Польскай тэлевізіі ў Беларусі. За журналісцкую дзейнасць была ў снежні 2005 г. выдаленая з Беларусі з забаронайна ўезд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?