Лаўрэатам брытанскай прэміі Costa стаў англійскі паэт Крыстафер Рэйд за зборнік вершаў «A Scattering». У якасці ўзнагароды аўтар атрымаў 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Штогадовая прэмія Costa уручаецца пісьменнікам з Вялікабрытаніі і Ірландыі. Спачатку выбіраюць па адным аўтары лепшага рамана, аўтабіяграфіі, паэтычнага зборніка, дзіцячай кніжкі і дэбюта. І толькі адзін з пяці становіцца ўладальнікам галоўнай прэміі, а яго кніга прызнаецца выданнем года.

У 2009 лаўрэатам Costa стаў Себасцьян Бары за раман «The Secret Scripture».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?