Пенсіянер з Рэчыцы падазраецца ва ўчыненні дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх.

У пракуратуры Рэчыцкага раёна пацвердзілі, што 25 студзеня ў дачыненні да раней не судзімага мужчыны 1945 года нараджэння распачата справа на падставе ч. 1 арт. 168 Крымінальнага кодэкса (дзеянні сексуальнага характару з непаўналетнім).

Яго падазраюць у тым, што з лета 2008 года па лістапад 2009 года ў сваім доме ён учыняў дзеянні сексуальнага характару з жыхарамі Рэчыцы,

школьнікамі 1993, 1994, 1995 гадоў нараджэння.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?