Прыкладна трэцяя частка Рагачова (Гомельская вобласць) з 5.00 21 студзеня засталася без вады з-за парыву 150-міліметровай чыгуннай трубы.

Як паведамілі ў камунальным жыллёва-эксплуатацыйным прадпрыемстве райцэнтра, прыблізна апоўначы стаў падаць ціск у магістральным вадаводзе, што сведчыла аб яго парыве. Дзяжурная брыгада выехала на месца аварыі, праз прамерзлы грунт зваршчыкі дабраліся да трубы прыкладна ў 5.00. Цяжкасці былі і ў тым, што побач пракладзены тэлефонныя кабелі, і каб іх не пашкодзіць, камунальшчыкі выклікалі сувязістаў.

У 9.30 аднаўленчыя работы былі практычна завершаны,

21 студзеня вада павінна паступіць да ўсіх спажыўцоў. У раённую бальніцу на час ліквідацыі надзвычайнага здарэння былі завезены бочкі з вадой
.

Паводле папярэдняй версіі, парыў вадавода адбыўся з-за марозу і моцнага ціску грунту на трубу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?