Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (7-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў трэці круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. 21 студзеня ў 1/32 фіналу яна перамагла швейцарку Стэфані Фёгеле (74) — 6:4, 6:0.

У стартавым матчы Азаранка была мацнейшай за францужанку Стэфані Каэн-Аларо (116) — 6:2, 6:0.

Наступная саперніца беларускі вызначыцца ў матчы

Таццяна Гарбін (Італія, 62) — Яраслава Шведава (Казахстан, 52).

Найвышэйшым дасягненнем Азаранкі на гэтым турніры з’яўляецца выхад у чацвёрты круг (у 2009 годзе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?