Сальма бінт Абдала, малодшая дачка караля Іарданіі Абдалы II і першая за гісторыю каралеўства жанчына-афіцэрка ВПС. Фота: афіцыйная інстаграм-старонка каралеўскай сям'і Іарданіі

Сальма бінт Абдала, малодшая дачка караля Іарданіі Абдалы II і першая за гісторыю каралеўства жанчына-афіцэрка ВПС. Фота: афіцыйная інстаграм-старонка каралеўскай сям'і Іарданіі

Паводле ўкіду, які сабраў у сацсетках ужо некалькі мільёнаў праглядаў, 23-гадовая прынцэса Іарданіі Сальма бінт Абдала быццам збіла 6 іранскіх дронаў на знішчальніку падчас масіраванай атакі Ірана на Ізраіль ў мінулыя выхадныя. 

Фэйкавая навіна падаецца такім чынам, быццам прынцэса Сальма сама адкрыта заявіла пра гэта, заўважыла выданне Newsweek.

Выданне адразу папрасіла каментары ў каралеўскай сям'і і іншых афіцыйных крыніц Іарданіі. Тыя адказалі, што інфармацыя пра ўдзел прынцэсы Сальмы ў адбіцці іранскага нападу на Ізраіль з'яўляецца фэйкам і часткай інфармацыйнай кампаніі супраць Іарданіі.

Хто стаіць за ўкідам, дакладна невядома, але для распаўсюджвання фэйкавай інфармацыі была нават падробленая выява старонкі буйнога таблоіда Emirates Woman, на якой адлюстраваная прынцэса Сальма ў вайсковай уніформе і загаловак пра збіццё іранскіх дронаў, якога на сапраўдным сайце таблоіда не існуе.

Падробленая выява старонкі буйнога таблоіда Emirates Woman, дзе пад датай 14 красавіка напісаны загаловак пра непасрэдны ўдзел прынцэсы Сальмы ў збіцці іранскіх дронаў

Падробленая выява старонкі буйнога таблоіда Emirates Woman, дзе пад датай 14 красавіка напісаны загаловак пра непасрэдны ўдзел прынцэсы Сальмы ў збіцці іранскіх дронаў

Сапраўдны сайт таблоіда Emirates Woman, дзе за 14 красавіка не выходзіла ніводнага артыкула пра прынцэсу Сальму і «яе ўдзел у збіцці іранскіх дронаў»

Сапраўдны сайт таблоіда Emirates Woman, дзе за 14 красавіка не выходзіла ніводнага артыкула пра прынцэсу Сальму і «яе ўдзел у збіцці іранскіх дронаў»

Як адзначае выданне Newsweek, падроблены скрыншот з Emirates Woman сталі актыўна распаўсюджваць у твітары (X) некалькі сумнеўных акаўнтаў, адзін з якіх старанна мімікруе пад афіцыйны акаўнт ізраільскай спецслужбы Масад. У ім фэйкавы пост пра прынцэсу Сальму сабраў каля 2 мільёнаў праглядаў перад тым, як быў выдалены.

Сам акаўнт псеўда-Масада, дарэчы, быў таксама заўважаны ў распаўсюджванні дэзынфармацыі падчас тэрарыстычнага нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль у кастрычніку мінулага года.

Таму за фэйкам пра прынцэсу Сальму, верагодна, могуць стаяць Іран ці яго сатэлітныя групоўкі. Тым больш, што іранскія ўлады, скажам так, не ацанілі ўдзел Іарданіі ў адбіцці атакі на Ізраіль і нават адкрыта пагражалі такой жа самай атакай самому каралеўству.

***

Нагадаем, што ў суботу 13 красавіка Іран здзейсніў прамую атаку ракетамі і дронамі на Ізраіль, у адбіцці якой таксама прымалі ўдзел вайскоўцы ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Іарданіі. 

Іранская атака стала адказам на ізраільскі авіяўдар 1 красавіка па консульстве Ісламскай Рэспублікі ў Сірыі, які прывёў да гібелі сямі высокапастаўленых членаў іранскага Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Вінаватым Тэгеран тады адразу назваў Ізраіль і паабяцаў адпомсціць.

Цяпер жа помсціць Ірану за яго атаку ў адказ збіраецца ўжо Ізраіль.

Чытайце таксама:

Судзімасць бацькі, дзівосы з адукацыяй, прагалы ў біяграфіі — таямніцы жыцця першай беларускай касманаўткі

«Паслугі прастытутак і дарагія гадзіннікі». Кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў быў падкуплены Расіяй

«З дазволу нацыстаў сіяністы наведвалі канцлагеры і адбіралі правільных яўрэяў». Злітая засакрэчаная дысертацыя кіраўніка Палесціны, напісаная ў Маскве

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
9