Фота: kp.ru

Фота: kp.ru

Выбух, тады гэта быў панядзелак, прагрымеў у 17:56 на платформе станцыі, у гадзіну пік. Загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек, а 387 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

У арганізацыі тэракту абвінавацілі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх асудзілі да смяротнай кары і ў сакавіку 2012 года пакаралі смерцю.

Тэракт адбыўся на фоне рэзкага абвалу беларускага рубля і сацыяльна-эканамічнай незадаволенасці, што спарадзіла розныя канспіралагічныя версіі адносна таго, хто за ім стаіць.

Традыцыйна ў гэты дзень супрацоўнікі метрапалітэна і мінчукі нясуць кветкі на станцыю метро «Кастрычніцкая».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
0