Аляксандр Кулініч. Фота: сацсеткі

Аляксандр Кулініч. Фота: сацсеткі

Сахашчык расказаў, што з Кулінічам яны служылі разам 30 гадоў таму. А пасля не кантактавалі доўгі час. Як склаўся лёс Кулініча, Сахашчык не ведаў, як і пра трагічныя абставіны яго смерці.

Пра смерць падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча сёння паведаміла «Люстэрка». Мужчыну быў 51 год. У апошні час ён быў зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся харчовымі дабаўкамі.

16 красавіка яго павінны былі пачаць судзіць паводле ч. 1 арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»). Да суда Кулініч быў у брэсцкім СІЗА.

Чытайце таксама:

У брэсцкім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі. Заўтра яму магло б споўніцца 52 гады

«Вясна»: Аляксандр Кулініч не быў прызнаны палітвязнем, але гэта няважна

«Беларусь была і будзе жыць». За якія каментары і як затрымлівалі Аляксандра Кулініча, які памёр у брэсцкім СІЗА

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
9