Святлана Ціханоўская і Нікас Хрыстадулідзіс. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская і Нікас Хрыстадулідзіс. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Паводле Канстытуцыі Кіпра прэзідэнт у гэтай астраўной краіне выконвае адначасова і паўнамоцтвы старшыні ўрада, таму, як падкрэсліваецца, ў паведамленні прэс-службы Ціханоўскай, пытанні, якія актуалізуюцца падчас сустрэчаў, адразу праходзяць абмеркаванне на некалькіх палітычных узроўнях.

Падчас сустрэчы бакі закранулі шэраг актуальных для Беларусі пытанняў:

  • спрашчэнне легалізацыі беларусаў на Кіпры;
  • падтрымка рэлакаваных бізнэсаў;
  • ціск на рэжым і яго шматбаковая ізаляцыя;
  • спрашчэнне бытавых юрыдычных працэдураў;
  • адзіная пазіцыя па сітуацыі ў Беларусі на міжнароднай арэне.

Прэзідэнт Хрыстадулідзіс запэўніў Святлану Ціханоўскую ў падтрымцы беларускага народа. Ён падкрэсліў: палітыка Кіпра застаецца паслядоўнай у судзеянні дэмакратычным сілам і ізаляцыі рэжыму.

Прэзідэнт Кіпра паведаміў, што ягоны ўрад працуе над тым, каб перакрыць лазейкі ў санкцыях і заблакаваць кампаніі, якія звязаныя з рэжымам.

Абмяркоўваліся таксама пытанні магчымасці атрымання беларусамі кіпрскага пашпарта іншаземца, спрашчэнне для іх працэдураў, каб не патрабавалася вяртанне ў Беларусь. 

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Рэжым Лукашэнкі — крэсла на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія

Ціханоўская ўпершыню наведвае Кіпр з афіцыйным візітам

Ціханоўская: Беларусы, якія часта ездзяць з Літвы на радзіму, робяць гэта не з-за любові да Лукашэнкі

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0