Сяргей Кляўко — 50-гадовы былы міліцыянт. Ён больш за 27 гадоў праслужыў у міліцыі, а аддзел тылавога забеспячэння Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС узначальваў больш за пяць гадоў.

Сяргей Кляўко. Фота з сайта МУС

Сяргей Кляўко. Фота з сайта МУС

Выйшаў на пенсію ў студзені 2023-га ў званні падпалкоўніка — падчас цырымоніі выступоўцы асабліва адзначылі тое, як пахарашэў Дэпартамент аховы за часамі Кляўко.

Аддзел тылавога забеспячэння займаецца закупкамі (у тым ліку праз тэндары), рамонтам будынкаў, будаўніцтвам, захоўваннем рыштунку і сочыць за тым, колькі рэсурсаў выкарыстоўвае дэпартамент.

Другі фігурант справы — 40-гадовы Дзмітрый Харужык. Ён некалькі гадоў узначальвае «Мінскрамбуд». Гэта дзяржаўная арганізацыя, якая займаецца будаўніцтвам, адна з найбольшых у краіне. Таксама яна займаецца вытворчасцю будаўнічых матэрыялаў, здае ў арэнду тэхніку і памяшканні, мае ўласны санаторый «Спадарожнік» пад Мінскам.

Дзмітрый Харужык. Фота: СТБ

Дзмітрый Харужык. Фота: СТБ

Суд над мужчынамі пачнецца ў Цэнтральным судзе горада Мінска 23 красавіка. Іх вінавацяць у «дачы хабару ў асабліва буйным памеры». Хто каму даў хабар — пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Вынесены прысуд кіраўніку гомельскага Белінвестбанка, якога адначасова судзілі за палітыку, карупцыю і наркотыкі

Намесніку кіраўніка прадпрыемства з групы кампаній «Санта» далі 10 гадоў за буйны хабар

ГУБАЗіК затрымаў намесніка гендырэктара «Магатэкса»

Клас
19
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
3
Сумна
10
Абуральна
10