Графіка: Белтэлерадыёкампанія

Графіка: Белтэлерадыёкампанія

Літоўскі ўрад прапануе на неабмежаваны час працягнуць забарону на рэтрансляцыю беларускіх і расійскіх тэле– і радыёканалаў.

Папраўка, прапанаваная Міністэрствам культуры, прадугледжвае, што абмежаванні ў дачыненні да беларускага і расійскага тэлебачання будуць дзейнічаць датуль, пакуль у Нацыянальнай стратэгіі бяспекі Расія і Беларусь не перастануць лічыцца краінамі, якія ўяўляюць небяспеку і пагрозу для Літвы, паведамляе Delfi.

Пасля ўхвалення папраўкі ва ўрадзе законапраект будзе ўнесены ў парламент.

Забарона на рэтрансляцыю і распаўсюд у інтэрнэце радыё– і тэлепраграм кампаній, якія кантралююцца або фінансуюцца Беларуссю альбо Расіяй, была падоўжаная ў верасні 2023 года. Абмежаванні не тычацца каналаў, якія распаўсюджваюцца Еўрасаюзам.

Такімі мерамі ўрад Літвы змагаецца з распаўсюджваннем інфармацыі і дэзынфармацыі, якая можа пагражаць нацыянальнай бяспецы краіны.

Чытайце таксама:

Мінінфарм заблакаваў у Беларусі шэраг СМІ краін Балтыі

Мінінфарм асудзіў блакіроўку беларускіх СМІ, але гэта не тое, пра што вы падумалі

У Латвіі заблакавалі сайты «Саўбелкі» і АНТ

«Чужыя каштоўнасці і прыярытэты ўкладаюцца ў неакрэплыя розумы». Віцэ-прэм'ер даручыў Мінінфарму змагацца з блогерамі

Віцэ-прэм'ер Петрышэнка паставіў амбітныя задачы перад дзяржаўнымі СМІ

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0