Лебедзева выклала некалькі кадраў інтэрв'ю з Мэрыем, якое так і не выйшла. Скрын відэа БТ

Лебедзева выклала некалькі кадраў інтэрв'ю з Мэрыем, якое так і не выйшла. Скрын відэа БТ

Інтэрв'ю запісвалася 23 снежня 2022 года. На кадрах бачна, як адвакатка падказвае Мэрыем, што лепш адказаць. Спявачка просіць яшчэ раз паўтарыць Лебедзеву яе пытанне, а пасля спрабуе сфармуляваць адказ.

Лебедзева гаворыць, што інтэрв'ю перазапісвалі «разоў восем». Чаму яно так і не выйшла, прапагандыстка не тлумачыць.

У інтэрв'ю журналісту Мікіце Мелказёраву Мэрыем казала, што на запісе таго інтэрв'ю сядзелі таксама супрацоўнікі пракуратуры. Адказы яны рыхтавалі з адвакаткай. Спявачка лічыць, што інтэрв'ю не выйшла ў эфір, бо ім мог не спадабацца яе адказ на пытанне: «Як вы ставіцеся да апазіцыі ў Беларусі?» (Лебедзева гэта пытанне не паказала).

«Я сказала, што ў кожнай дзяржаве, якая развіваецца, павінна быць канструктыўная апазіцыя. … Гэта вядзе грамадства да развіцця. Не можа быць аднаго погляду на рэчы, падзеі. У людзей павінна быць права выбару», — дзялілася Герасіменка, што адказвала на гэтае пытанне.

Спявачка адзначала, што адказвала на пытанні з улікам сваіх інтарэсаў — гэта была магчымасць выйсці з-за кратаў. У выніку Мэрыем атрымала тры гады хатняй хіміі.

Чытайце таксама:

«Пратасевічам я не буду». Спявачка Мэрыем у СІЗА дала інтэрв'ю Ксеніі Лебедзевай — але яго так і не паказалі

Спявачку Мэрыем затрымлівалі губазікаўцы. «Пасля маімі карткамі расплачваліся два месяцы — амаль 900 еўра»

Спявачка і былая палітзняволеная Мэрыем Герасіменка выйшла замуж

Мэрыем Герасіменка расказала, што выходзіць замуж за хлопца, якога дэпартавалі з Беларусі

Клас
14
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
7