Папраўкі да закона аб абмежавальных мерах у сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны прапанавалі дэпутаты Аўдронюс Ажубаліс, Ангела Якавоніце і Казіс Старкявічус. У дакуменце прапануецца пазбаўляць беларусаў дазволу на жыхарства ў Літве, калі яны за апошнія 12 месяцаў ездзілі ў Беларусі больш за адзін раз на месяц.

Аналагічную норму мяркуецца ўвесці і для расіянаў. Акрамя таго, дэпутаты прапануюць пазбаўляць беларусаў і расіянаў ДНЖ за «публічнае адабрэнне вайны злачынстваў расейскай агрэсіі» і распаўсюд ілжывай інфармацыі, якая пагражае нацыянальным інтарэсам Літвы.

У законапраекце сказана, што ў Літве пражывае 62 тысячы беларусаў з ВНЖ. Пры гэтым дэпутаты сцвярджаюць, што большасць працягвае рэгулярна ездзіць на радзіму.

Чытайце таксама:

У Літве зарэгістраваныя 63 тысячы беларусаў з ДНЖ. Але з'явілася новая тэндэнцыя

Дэпартамент міграцыі Літвы пракаментаваў сітуацыю з мужам Карач: ён своечасова не прадоўжыў свой ДНЖ

Літоўскае МЗС выклікала беларускага дыпламата з-за агрэсіўнай рыторыкі Лукашэнкі

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3