Фота: Burhan Ozbilici / AP

Фота: Burhan Ozbilici / AP

«У ноч, калі Герхарду Шродэру споўнілася 80 гадоў, я прачнуўся ад гуку дронаў над нашым домам у Харкаве, адкуль мы вядзем рэпартаж аб вайне. Яны трапілі ў жылы дом непадалёк.

Мірныя жыхары кожны дзень гінуць тут ад пуцінскіх ракет, бомб і беспілотнікаў. Шродэра, падобна, гэта не хвалюе.

Ён працягвае лічыць сябе сябрам Пуціна і ніколі не ставіў пад сумнеў гэтае сяброўства, нягледзячы на ​​ваенныя злачынствы. <…> Я, вядома, вельмі эмацыйны, бо вяду рэпартажы з Украіны з 2014 года. Але я ніяк не магу зразумець усіх тых, хто абяляе Шродэра, хто сёння віншуе «дарагога Герда» і ўспамінае яго дасягненні. Хоць так, яны сапраўды характэрныя (акрамя сяброўства з серыйным забойцам).

Усё роўна, якія яго мінулыя палітычныя заслугі: «Газавы Герд» працягвае працаваць на таго, хто кідае бомбы ў маіх сяброў, чые напады забілі маіх калег-журналістаў, у тым ліку аператара Fox News П'ера Закшэўскага, хто паслаў салдат, каб забіваць, гвалтаваць і катаваць. Як можна да гэтага часу апраўдваць сяброўства з такім, як расійскі дыктатар, і казаць «ды гэта проста Герд»?

Не хачу мець нічога агульнага з тымі, хто ў канцы месяца будзе піць шампанскае з крамлёўскім лабістам Герхардам Шродэрам. Калісьці ў маладосці я ім захапляўся. Шродэр быў палітыкам, які прайшоў шлях з самых нізоў на самы верх і мужна правёў рэформы. Цяпер адчуваю толькі пагарду да сябра ваеннага злачынцы. І дзіўлюся таму мяккаму тону, які раптам зноў паўстаў у адносінах да яго ў Нямеччыне. <…>

Жадаю яму аднойчы перажыць у Харкаве, як яго сябар Пуцін забівае без усялякіх абмежаванняў», — напісаў Паўль Ронцхаймер.

Герхард Шродэр быў канцлерам Германіі ў 1998 — 2005 гадах, у 2017—2022 гадах быў старшынёй савета дырэктараў кампаніі «Раснафта».

Чытайце таксама:

Жонка Шродэра расказала, навошта малілася ля Крамля ў сакавіку 2022 года

Званая вячэра Герхарда Шродэра скончылася прыездам паліцыі

Аднапартыйцы адмовіліся запрашаць Шродэра на юбілей яго партыі

Клас
26
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1