«Апошнія тры з паловай гады мы чуем голас Марыі толькі праз архіўныя відэазапісы. Родныя не размаўлялі з ёй па тэлефоне больш за год, хоць Марыя мае права на штотыднёвыя званкі», — паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.

Вось што Марыя пісала ў адным з лістоў да свайго бацькі: «Я заўсёды думаю пра вас з Таняй [сястра Марыі], гэтыя думкі мяне саграваюць, і я нават забываю, дзе я знаходжуся, таму я заўсёды побач. Люблю і моцна абдымаю. Твая дачка».

Марыю Калеснікаву затрымалі 7 верасня 2020 года і праз год асудзілі на 11 гадоў калоніі. Сваё пакаранне паплечніца Віктара Бабарыкі адбывае ў гомельскай жаночай калоніі. З лютага 2023 года пра яе нічога не вядома.

Чытайце таксама:

400 дзён таму знікла сувязь з палітзняволеным Міколам Статкевічам

Ціханоўская: Мы дагэтуль не ведаем, чаго хоча рэжым, палітвязні для яго цяпер не праблема

МЗС Беларусі адказала Еўрасаюзу на заклікі вызваліць палітвязняў і спыніць іх катаванні

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
1