Пятро Парашэнка і Святлана Ціханоўская падчас кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі ў сакавіку 2024 года. Фота: тэлеграм-канал Пятра Парашэнкі

Пятро Парашэнка і Святлана Ціханоўская падчас кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі ў сакавіку 2024 года. Фота: тэлеграм-канал Пятра Парашэнкі

«Калі вы пытаецеся ў мяне, ці планую я ўдзельнічаць у наступных выбарах, — так», — сказаў палітык у інтэрв'ю каналу Al Jazeera.

Па словах Парашэнкі, для іх правядзення Украіна павінна перамагчы ў канфлікце, паведамляе «Новое издание».

Акрамя таго, ён паведаміў, што мае намер балатавацца ў Еўрапарламент у выпадку ўступлення Украіны ў ЕС.

Парашэнка быў прэзідэнтам Украіны ў 2014—2019 гадах пасля ганебных уцёкаў з краіны Віктара Януковіча, якога зрынулі ў выніку другога Майдану.

Увесну 2019 года Парашэнка балатаваўся на другі тэрмін, але прайграў выбары Уладзіміру Зяленскаму.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне меліся прайсці ў гэтым годзе, але пакуль адмененыя з прычыны вайны.

Чытайце таксама:

Пятро Парашэнка сустрэўся са Святланай Ціханоўскай

Зяленскі ці Арастовіч? Каму найбольш давяраюць украінцы? З’явіўся новы рэйтынг

Пранкеры Ваван і Лексус пад выглядам Парашэнкі дазваніліся да Ціханоўскай, але не змаглі падтрымаць размову з Вячоркам па-ўкраінску

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2