Гэта вельмі цікавы і спецыфічны па вонкавым выглядзе і ладзе жыцця жук пад назвай майка. Часцей за ўсё яго можна сустрэць на адкрытых асветленых месцах, палянах і ў сасновым лесе.

Дарослыя жукі вельмі тоўстыя і непаваротлівыя, могуць дасягаць 4 сантыметраў у даўжыню. Яшчэ адна асаблівасць — адсутнасць крылаў і, адпаведна, здольнасці да палёту.

Дарослыя асобіны павольна поўзаюць па зямлі і адкладаюць яйкі. Здавалася б — лёгкая здабыча для драпежнікаў. Аднак майкі самі яшчэ як атрутныя.

Калі ўзяць жука ў рукі, можна назіраць вельмі цікавую ахоўную рэакцыю: пры небяспецы ён пачынае выдзяляць атрутную аранжавую вадкасць — атруту кантарыдын.

Мала хто ведае, што яе смяротная доза складае каля 0,02 грама для чалавека, а для гэтага спатрэбяцца адразу некалькі насякомых. Аднак атрута можа выклікаць раздражненне скуры ці вачэй, таму трэба быць вельмі асцярожным.

 У маі самкі гэтых жукоў адкладаюць яйкі ў зямлю. Пазней лічынкі выбіраюцца на паверхню і на кветках чакаюць дзікіх пчол. Учапіўшыся за іх, яны трапляюць у гнёзды, дзе развіваюцца, сілкуючыся яйкамі і запасамі корму — напрыклад, пылком і мёдам.

Цяпер майкі звычайныя апынуліся пад пагрозай з-за рэзкага скарачэння папуляцый дзікіх пчол, таму маюць патрэбу ў ахове, як і самі пчолы.

Гэтых жукоў можна сустрэць у Паўночнай Афрыцы, Цэнтральнай Азіі, краінах Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі. У Белавежскай пушчы, напрыклад, жыве такі від, як майка фіялетавая.

Чытайце таксама:

Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам з вязнямі

Дзіўны сэкс гэтых кажаноў здзівіў даследчыкаў

«Пабачыў на скуры дарожку з укусаў». Як беларус змагаўся з пасцельнымі клапамі 

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
36
Сумна
10
Абуральна
8