Здымак ілюстрацыйны. Фота: kitsanaphong burarat / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: kitsanaphong burarat / vecteezy.com

Разліковая частка індэкса выкананая на аснове інфармацыі за 2023 год з глабальнай базы даных тэрарызму Нацыянальнага кансорцыума па вывучэнні тэрарызму пры Універсітэце штата Мэрыленд — найбуйнейшай у свеце статыстычнай базы аб тэрарыстычнай дзейнасці, якая змяшчае інфармацыю пра больш чым 100 тысяч выпадкаў тэрарыстычных актаў за апошнія дзесяцігоддзі.

Беларусь увайшла ў групу краін з нулявым уплывам тэрарызму, падзяліўшы 89-е месца з 79 іншымі краінамі. У лік гэтых краін таксама ўвайшлі Латвія і Польшча.

Расія заняла 35-е месца ў рэйтынгу. Узровень тэрарызму ў гэтай краіне ацэньваецца як нізкі. Украіна апынулася на 54-м месцы ў рэйтынгу з ацэнкай «вельмі нізкі».

Першыя два месцы ў рэйтынгу занялі Буркіна-Фасо і Ізраіль. Імавернасць тэрарыстычных нападаў у гэтых дзвюх краінах ацэньваецца як вельмі высокая.

Буркіна-Фасо ўпершыню стала краінай з найбольшым уздзеяннем тэрарызму: за год колькасць смерцяў ад тэрарызму павялічылася на 68%. Чвэрць усіх смерцяў ад тэрарызму, якія адбыліся ў свеце, адбылася ў Буркіна-Фасо.

У цэлым, колькасць ахвяр тэрарызму ў 2023 годзе вырасла да 8352 чалавек, што на 22% больш, чым у папярэднім годзе. Пры гэтым колькасць тэрарыстычных нападаў скарацілася да 3350 у 2023 годзе, гэта на 23% менш, чым у 2022 годзе.

У 2023 годзе колькасць смерцяў ад тэрарызму ў Афганістане скарацілася на 519 чалавек. Гэта першы год з 2019 года, калі Афганістан не стаў краінай, якая найбольш пацярпела ад тэрарызму.

Чытайце таксама:

ЗША папярэдзілі Расію аб падрыхтоўцы тэракту, але інфармацыі не хапіла, каб выявіць тэрарыстаў — Нарышкін

Reuters: Іран папярэджваў расійскія спецслужбы пра падрыхтоўку нападу на «Крокус»

Арабскі свет не хоча дапамагаць агенцтву ААН, чые супрацоўнікі забівалі і выкрадалі ізраільцян 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0