Фота: zrzutka.pl

Фота: zrzutka.pl

Вілтоўскі — палітычны ўцякач, у жніўні 2020-га ён апынуўся на Акрэсціна. Пазней з’ехаў у Польшчу і ўладкаваўся ў Познані.

На днях у сацсетках аднаго з познаньскіх бараў з’явілася просьба дапамагчы Паўлу. Паводле яе, беларус паехаў на працу ў Камерун, але там згубіў картку польскага ДНЖ і без яе не можа трапіць назад у Польшчу. Сітуацыю ўскладняе тое, што камерунскія вуліцы — не самае бяспечнае месца для еўрапейцаў.

Як пішуць сябры Паўла, польскае консульства адмовілася яму дапамагчы. Беларусу далі на выбар два варыянты — пайсці ў беларускае пасольства ці застацца ў Камеруне назаўсёды.

Цяпер сябры хлопца збіраюць грошы, каб Вілтоўскі змог набыць квіток у Грузію. Там ён збіраецца знайсці часовы прытулак і атрымаць юрыдычную дапамогу, а таксама заняцца аднаўленнем дакументаў.

Чытайце таксама:

«Працэнтаў 20 купляюць сабе тут жыллё, каб легалізавацца». Беларусы пра плюсы і мінусы жыцця ў Грузіі

Беларусы пераехалі ў Эквадор — як ім там жывецца? ШМАТ ФОТА

Былы трэнер брэсцкага «Дынама» прызнаўся, што траціць у Маскве да 500 еўра за месяц

Клас
3
Панылы сорам
24
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
31
Абуральна
6