Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Асацыяцыя карэспандэнтаў Белага дома папярэдзіла, што браць рэчы з самалёта забаронена. У мінулым месяцы асацыяцыя накіравала электронны ліст журналістам, у якім паведаміла, што такія паводзіны дрэнна адбіваюцца на прэс-пуле — групе журналістаў, якія едуць з прэзідэнтам, — а таму павінны спыніцца.

Журналістам часам на памяць дораць невялікія ўпакоўкі цукерак M&Ms, упрыгожаныя прэзідэнцкай пячаткай. Але ў той жа час і браць прадметы з лагатыпам Air Force One — у тым ліку сталовыя прыборы і ручнікі — было звычайнай справай на працягу многіх гадоў, сцвярджаецца ў справаздачах.

Самалёт Air Force One («Борт нумар адзін»), які Белы дом называе «офісам прэзідэнта ў небе», мае плошчу ў 372 квадратных метраў, размешчаную на трох узроўнях. Гэтыя памяшканні ўключаюць у сябе вялікі люкс для прэзідэнта, медыцынскі пункт з аперацыйным сталом, канферэнц-залу і сталовую, два камбузы для гатавання ежы, якія могуць накарміць 100 чалавек адначасова, а таксама спецыяльныя зоны для прэсы, VIP-персон, аховы і сакратара.

Дзякуючы перадавой авіёніцы і абароне, самалёт класіфікуецца як вайсковы самалёт, прызначаны для супрацьстаяння паветранаму нападу. Ён таксама здольны запраўляцца ў паветры, што дазваляе яму лётаць неабмежаваны час — гэта вельмі важна ў надзвычайнай сітуацыі.

Air Force One таксама забяспечаны абсталяваннем бяспечнай сувязі, што дазваляе самалёту функцыянаваць у якасці мабільнага каманднага цэнтра. На борце маецца 85 тэлефонных апаратаў, камплекты радыёстанцый і камп'ютэрных злучэнняў.

Прэзідэнт падчас палёту сядзіць наперадзе, а журналісты размяшчаюцца ў задняй частцы самалёта.

Чытайце таксама:

Байдэн другі раз назваў Пуціна «мясніком» і заклікаў дапамагчы Украіне

Трамп і Байдэн перамаглі на праймерыз рэспубліканцаў і дэмакратаў. Яны будуць вылучаныя ў прэзідэнты ЗША

Якімі могуць быць наступствы вяртання Трампа для Расеі, Украіны, Беларусі? Тлумачыць амерыканскі палітолаг

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0