Аранжавы пыл асядае ў Берліне. Фота: Wolfram Steinberg / Getty Images

Аранжавы пыл асядае ў Берліне. Фота: Wolfram Steinberg / Getty Images

Штогод з Сахары выкідваецца ад 60 да 200 мільёнаў тон мінеральнага пылу. Хоць буйныя часціцы хутка падаюць на зямлю, драбнюткія часам могуць пераадольваць тысячы кіламетраў.

Пласт сахарскага пылу паўплываў на якасць паветра ў некаторых раёнах.

Швейцарская служба маніторынгу AirCheck зафіксавала высокі ўзровень забруджвання ў калідоры, які працягнуўся з паўднёвага захаду на паўночны ўсход краіны.

Раман Бройлі, метэаролаг швейцарскай тэлекампаніі SRF, паведаміў, што было зафіксавана каля 180 000 тон пылу — прыкладна ўдвая больш, чым пры аналагічных пылавых бурах за апошнія гады.

Тым часам мясцовыя ўлады Францыі абвясцілі, што ў некаторых раёнах перавышаны парог забруджвання паветра. Дэпартамент Эро, размешчаны на ўзбярэжжы Міжземнага мора, перасцярог жыхароў ад інтэнсіўных фізічных нагрузак.

Бліжэйшымі днямі пыл з Сахары накрые і Украіну, пішуць украінскія СМІ.

Чытайце таксама:

Бывае раз на 10 000 гадоў. Астраномы ашаломленыя самым яркім усплёскам гама-прамянёў у гісторыі назіранняў

Як ачысціць і прадэзінфікаваць матрац

Экалагічная катастрофа на Палессі — апустыньванне глебы і пылавыя буры 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
1