Здымак ілюстрацыйны

Здымак ілюстрацыйны

Як удакладнілі ў Мінгарвыканкаме, у адзначаны час патушаць падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. Але гаворка ідзе не пра эканомію электрычнасці — гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды і напамін, што дапамагчы планеце можна, змяніўшы свае звычкі.

Сярод такіх карысных звычак называюць разумны расход электраэнергіі і цяпла, эканомію вады і выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў.

Беларусь далучаецца да «Гадзіны Зямлі» з 2009 года. У Мінску ў гэтую гадзіну традыцыйна адключаюць падсвятленне стадыёна «Дынама», Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, архітэктурнага комплексу «Вароты Мінска», Белдзяржцырка і іншых знакавых будынкаў.

Простых людзей таксама заклікаюць на адну гадзіну выключыць святло і бытавыя электрапрыборы — у знак неабыякавасці да будучыні планеты.

Пры гэтым арганізатары акцыі не рэкамендуюць адключаць вулічнае асвятленне, аэранавігацыйныя агні і святлафоры ў мэтах бяспекі.

Чытайце таксама:

Сёння ноччу Еўропа і Украіна пяройдуць на летні час. Ці трэба пераводзіць стрэлкі беларусам?

У Мінску на паўгода закрыюць яшчэ адзін мост

Жыхары паўднёвага ўсходу Мінска скардзяцца на непрыемны пах

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2