Лядовы палац у Светлагорску ўрачыста адкрылі сёлета 31 студзеня, выконваючы даручэнне Лукашэнкі больш чым 10-гадовай даўніны. 

А ўжо ў пачатку снежня з'явілася паведамленне з фатаграфіямі, што ў новаадкрытым аб'екце пачалі мяняць фасад.

Увогуле будаўніцтва лядовага палаца ў Светлагорску правялі значна прасцей і танней, чым планавалася спачатку больш за 10 гадоў таму. У новым праекце прапала першапачаткова прадугледжанае панарамнае шкленне другога паверха, для эканоміі нават адмовіліся ад квадратных алюмініевых панэляў. Замест іх фасад аздобілі танным металапрофілем, які звычайна выкарыстоўваюць для пакрыцця прыпыначных павільёнаў.

Чытайце таксама:

У Светлагорску ўжо праз месяц пасля адкрыцця лядовага палаца сталі перарабляць ягоны фасад ФОТЫ

У Светлагорску нарэшце адкрылі лядовы палац. Яго будавалі з 2012 года

Мемарыял у Светлагорскім раёне, адкрыты 4 гады таму, ужо ставяць на рэканструкцыю

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1