«Ідэальная наша дзяўчынка, давала трэніравацца да апошняга дня. Я нават і не заўважыла цяжарнасць, усё прайшло лёгка і хутка», — напісала Ірына.

Па словах Шаклеінай, яшчэ 26 сакавіка яна каталася на лыжах, а на наступны дзень паехала ў радзільню. Вага дзіцяці, мяркуючы па апублікаваным фота, — амаль 3 кг, рост — 50 см.

Ірыне 28 сакавіка споўнілася 29 гадоў. Яна ўраджэнка Мардовіі. Разам з сястрой Аленай Кручынкіна стала выступаць за зборную Беларусі з сезона-2018/19. Яна не трапіла ў алімпійскі склад на гульні 2022 года ў Пекіне. Найлепшы вынік Ірыны ў індывідуальных дысцыплінах — 22-е месца ў спрынце на чэмпіянаце свету ў 2019 годзе. Алена Кручынкіна вярнулася ў Расію летам 2023 года, а Ірына засталася ў зборнай Беларусі.

Да Шаклеінай у дэкрэтным адпачынку пабывалі Ганна Сола і Ірына Лешчанка (у дзявоцтве Крыўко), якія нарадзілі ў снежні 2022 года, а таксама Дзінара Смольская (Алімбекава), якая стала мамай у верасні 2023-га.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне беларускія біятланісты адхіленыя ад міжнародных стартаў. Цяпер яны спаборнічаюць паміж сабой або з расіянамі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прыдумаў лайфхак для беларускіх спартоўцаў

На Спартакіядзе ў Расіі скандал выбухнуў яшчэ да старту. Нечакана забаранілі беларускіх біятланістаў

Пад бел-чырвона-белым сцягам. 30 гадоў таму прайшлі першыя Алімпійскія гульні з удзелам каманды незалежнай Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1