Мікіта Літвіновіч. Фота: vk.com

Мікіта Літвіновіч. Фота: vk.com

Літвіновіч служыў памочнікам гранатамётчыка 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, дыслакаванай у вёсцы Заслонава Віцебскай вобласці. У сярэдзіне сакавіка брыгаду адправілі бліжэй да літоўскай мяжы ў рамках праверкі боегатоўнасці.

«Камандзіры не паведамілі бацькам ніякіх падрабязнасцяў. Бацьку ўдалося толькі даведацца, што разам са сваімі калегамі Мікіта «прыехаў на пункт», выйшаў пакурыць і застрэліўся», — расказала выданню крыніца.

Са слоў суразмоўцы, перадумоў да самагубства ў Мікіты не было, ён «заўсёды трымаўся на пазітыве».

Мікіта Літвіновіч нарадзіўся ў 2003 годзе ў Паставах. У 2022 годзе скончыў Пастаўскі дзяржаўны каледж па спецыяльнасці «тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў». Восенню 2022 года яго прызвалі ў армію.

Чытайце таксама:

У Ельскім раёне скончыў жыццё самагубствам 20-гадовы памежнік

Стала вядома пра яшчэ адзін нядаўні суіцыд беларускага салдата, гэтым разам памежніка

У Камянецкім раёне знайшлі труп памежніка

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
29
Абуральна
5