Фота: Photo by Ezra Shaw/Getty Images

Фота: Photo by Ezra Shaw/Getty Images

У матчы Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА) сёння раніцай «Сакрамэнта Кінгз» — «Філадэльфія Сіксерс» (108:96), адзін з лідараў «Сакрамэнта» Дамантас Сабоніс падчас матчу змог аформіць чарговы дабл-дабл у гэтым сезоне, які стаў для яго 54-м запар.

Дамантас зрабіў 13 падбораў і зрабіў 11 перадачаў (дабл-дабл).

Гэта новы рэкорд лігі пасля зліцця Амерыканскай і Нацыянальнай баскетбольных асацыяцый у 1976 годзе, піша Championat.com

Раней дасягненне належала цяжкаму форварду Кевіну Лаву, які, будучы гульцом «Мінесоты Тымбервулвз», у сезоне-2010/2011 аформіў 53 дабл-даблы запар. Трэці найлепшы паказчык належыць Мозесу Мэлоўну — 51 дабл-дабл запар у сезоне-1978/1979.

Таксама літовец набраў у матчы 11 балаў. Гэта яго 25-ы трыпл-дабл у сезоне-2023/24. Сабоніс стаў пятым баскетбалістам у гісторыі НБА, якому ўдалося аформіць 25 трыпл-даблаў за адзін сезон, адзначае «Спорт-Экспресс».

Да Сабоніса 25 або больш трыпл-даблаў за сезон у НБА рабілі Оскар Робертсан, Уілт Чэмберлен, Расэл Уэстбрук і Нікола Ёкіч.

Дамантас Сабоніс — сын легендарнага літоўскага баскетбаліста і гульца зборнай СССР Арвідаса Сабоніса.

Дамантас нарадзіўся ў ЗША ў 1996 годзе, дзе гуляў яго бацька. Сын гуляў за «Аклахому», «Індыяну Пэйсэрз» (2017—2022), з 2022 года гуляе за «Сакрамэнта Кінгз».

Чытайце таксама:

Бізнэсмен з-за мяжы паспрабаваў «купіць» дзяржаўны баскетбольны клуб. Вось што з гэтага выйшла

Красоўкі Майкла Джордана прадалі за рэкордныя восем мільёнаў даляраў

Самая вядомая баскетбалістка Латвіі і СССР можа застацца без абедзвюх ног

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1