Медцэнтр «Новы зрок» у Гомелі. Фота: eyes.by

Медцэнтр «Новы зрок» у Гомелі. Фота: eyes.by

Падставай для паўбаўлення ліцэнзіі сталі парушэнні заканадаўства, якія выявіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК. У тым ліку медцэнтр абвінавачвалі ў тым, што для атрымання ліцэнзіі былі прадастаўлены падробленыя дакументы з недакладнымі звесткамі аб адказных асобах, якія не працавалі ў арганізацыі, у тым ліку дактары. Тады ж прадстаўнікі «Новага зроку» заявілі, што сетка медцэнтраў цалкам спыняе працу і пакідае рынак Беларусі.

Паколькі першапачаткова былі прадастаўлены недакладныя звесткі, гаворка ідзе аб пазбаўленні ліцэнзіі з моманту яе выдачы, г.зн. з 2011 года. Прадстаўнікоў «Новага зроку» ў судзе не было.

Цэнтр папрасілі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць па частцы 1 артыкула 13.3 КаАП, якая прадугледжвае для юрыдычнай асобы штраф да 500 базавых велічынь з канфіскацыяй да 100% сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці.

Паколькі тэрмін адміністрацыйнага спагнання абмежаваны трыма гадамі, разглядаюць даход медцэнтра за 2022 год: крыху больш за 17 млн рублёў — так ацанілі выручку за вылікам ускосных падаткаў і дакументальна пацверджаных выдаткаў.

У выніку «Новы зрок» аштрафавалі на 500 базавых велічынь (20 тыс.рублёў), а стоадсоткавая канфіскацыя даходаў, атрыманых ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, складае 17 млн рублёў.

Чытайце таксама:

Галоўчанка загадаў зрабіць стаматалагічныя паслугі даступнымі для ўсіх

Мінздароўя хоча зраўнаваць у цэнах дзяржустановы і прыватныя медцэнтры

«Ці варта пападаць у кабалу на 5 гадоў пасля ардынатуры?» Медыкі выказаліся пра новаўвядзенні ў закон для іх

label.reaction.like
6
label.reaction.facepalm
12
label.reaction.smile
5
label.reaction.omg
6
label.reaction.sad
15
label.reaction.anger
44