Дом правасуддзя. Фота: spring96.org

Дом правасуддзя. Фота: spring96.org

Гала Аншук, у час з 5 мая 2022 года да 14 лютага 2023 года пяць разоў накіроўвала электронныя звароты на адрас Генеральнай пракуратуры і ў Савет міністраў, у якіх, на думку абвінавачання, дапускала негатыўную ацэнку Лукашэнкі, выяўленую ў непрыстойнай форме і якая па сваім змесце прыніжала ягоныя гонар і годнасць.

У судзе Гала Аншук патлумачыла, што «накіроўвала названыя звароты, бо хацела пракаментаваць выкананне Лукашэнкам сваіх паўнамоцтваў і абавязкаў як кіраўніка дзяржавы і не лічыць, што абразы насілі публічны характар, паколькі іх чытала абмежаваную колькасць супрацоўнікаў дзяржаўных органаў».

Пасля затрымання 5 лютага Галу змясцілі пад хатні арышт да суда. Але перад гэтым жанчыну накіравалі ў судова-псіхіятрычны экспертны стацыянар, які пастанавіў, што па сваім псіхічным стане яна мае патрэбу ў прымусовых мерах бяспекі і лячэння.

Тым не меней, суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады («хатняя хімія»).

Чытайце таксама:

Жыхара Пінска асудзілі за відэа вайсковых самалётаў

Дабравольскаму, Ліберу і Жываглод завочна прысудзілі па 4 гады за зрыў рэферэндума

Былога палітвязня затрымалі, калі ён прыйшоў адзначацца ў міліцыю

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
18