Крэмль. Юбілейны канцэрт 2019 года. Фота: Вольга Панамарова.

Крэмль. Юбілейны канцэрт 2019 года. Фота: Вольга Панамарова.

Народны артыст Расіі Валерый Лявонцьеў заявіў аб сыходзе са сцэны ў дзень свайго 75-годдзя. Развітальны тур ён праводзіць не плануе.

«Жанр, на які я паклаў паўстагоддзя, не трывае старэчасці. Я зрабіў у 2019 годзе, на сваё 70-годдзе, шоу ў Маскве ў Крамлі, у Пецярбургу ў «Кастрычніцкім» і сышоў без выбівання грошай з публікі на развітальных турах. Без сопляў і слёз», — цытуе спевака «Маскоўскі камсамолец».

Акрамя таго, артыст падзякаваў сваім прыхільнікам, якія не забываюць яго і віншуюць у сацыяльных сетках з Днём нараджэння.

Валерый Лявонцьеў — расійскі спявак, кампазітар і акцёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі (1996), заслужаны артыст Украінскай ССР (1987), шматразовы ўладальнік музычных прэмій «Гукавая дарожка», «Авацыя» і «Залаты грамафон». Запісаў больш за 30 альбомаў.

Сёння яму споўнілася 75 гадоў.

Чытайце таксама:

«М***к ты, Стасік» — Ала Пугачова адказала Стасу Міхайлаву

Кіркораў пасля забароны на выступы паехаў спяваць у акупаваную Данецкую вобласць

Мікіта Міхалкоў расказаў, што расійскіх артыстаў прымушаюць ездзіць на Данбас дзеля кар'еры

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4