Аўтары канала сцвярджаюць, што гродзенец быў затрыманы нібыта «па паведамленні пільных грамадзян» і што «такую мазню лепш зразаць са скуры і вымываць з мазгоў перад наведваннем публічных месцаў».

Затрыманы хлопец кажа, што збіраецца звесці татуіроўку найбліжэйшым часам.

Аўтарства слогана «Рабів до раю не пускають» прыпісваюць украінскаму палкаводцу Івану Сірко, які жыў у XVII стагоддзі. Пакуль яго не прызнаваў афіцыйна «экстрэмісцкім» нават лукашэнкаўскі рэжым.

Лозунг «Воля або смерць» выкарыстоўваўся ў гісторыі ў розны час. Яго чаканілі на французскіх манетах 1792 года, выкарыстоўвалі армянскія партызанскія атрады ў канцы XIX стагоддзя, гэтыя словы ёсць і ў гімне Румыніі.

Чытайце таксама:

Затрымалі праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка

Сілавікі затрымалі папулярнага гульнявога стрымера

Жыхара Івацэвічаў асудзілі на паўтара года «хіміі» за каментар у бок міліцыянта

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
29