Уладзіслаў Пазнякоў у Італіі. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Уладзіслаў Пазнякоў у Італіі. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Увечары 12 сакавіка расійскі блогер Уладзіслаў Пазнякоў (вядомы як заснавальнік ультраправага руху «Мужчынская дзяржава», забароненага ў Расіі) выклаў у сваім канале скрыншоты перапіскі з нейкім чалавекам. Сцвярджаецца, што арганізатар нападу на Леаніда Волкава, былога кіраўніка створанага Аляксеем Навальным Фонда барацьбы з карупцыяй (ФБК), — ягоны прыхільнік.

Скрыншот з тэлеграм-канала Уладзіслава Пазнякова

Скрыншот з тэлеграм-канала Уладзіслава Пазнякова

На першых двух фота Леанід Волкаў у адным з еўрапейскіх аэрапортаў — імаверна, не віленскім, бо надпісы там выкананыя на нямецкай ды англійскай мовах. Мы не здолелі адшукаць іншых крыніц гэтага фота.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіслава Пазнякова

Фота з тэлеграм-канала Уладзіслава Пазнякова

Таксама сярод выкладзеных фота ёсць здымак аўтамабіля, які, як сцвярджаецца, належаў Леаніду. Менавіта ў аўтамабілі яго сёння збівалі.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіслава Пазнякова

Фота з тэлеграм-канала Уладзіслава Пазнякова

Сам Уладзіслаў Пазнякоў выехаў з Расіі некалькі гадоў таму праз праблемы з расійскімі ўладамі. Ён нарадзіўся ў Казахстане, але быў адэптам ідэі «Расія для рускіх», заклікаў прыніжаць жанчын і замежнікаў. 

Беларусь на сваіх стрымах ён называў «бульбяной залупай», а таксама казаў, што беларусы гатовыя толькі «пакрычаць «ганьба» і сесці на бутэльку». Саміх беларусаў ён называў «яшчэ большымі цярпіламі, чым русачкі».

Вядома, што пасля ад'езду з Расіі ён жыў у шэрагу еўрапейскіх краін, а таксама запісваў з іх турыстычныя блогі.

Пасля ён пераехаў у Грузію, дзе за ім, па ягоных словах, сачылі. Спужаўшыся пераследу, ён з'ехаў. А ў Чарнагорыі, куды ненадоўга пераехаў ужо пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, яму нібыта пагражала крымінальная справа. Не склалася ў яго пасля і ў Албаніі. Цяпер, наколькі вядома, ён жыве ў розных краінах Азіі.

У сваіх каналах, акрамя антымігранцкай і антымусульманскай рыторыкі, ён публікуе відэа з забойствамі ўкраінскіх вайскоўцаў і антыўкраінскія тэксты. Таксама ён перакаваўся ў актыўнага прыхільніка Пуціна, хоць раней даволі жорстка праходзіўся па ім на сваіх стрымах.

Чытайце таксама:

На паплечніка Навальнага Леаніда Волкава напалі ў Вільні

У Іспаніі забілі пілота, які перагнаў ва Украіну расійскі верталёт

«Добрыя рускія» пасварыліся з-за Ціханоўскай

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
42