Фота: Bundespolizei

Фота: Bundespolizei

Спачатку мужчына пераскочыў праз некалькі чыгуначных шляхоў, на шостым з якіх яго зачапіў цягнік. Але калі цягнік спыніўся, то мужчына пралез пад ім і пабег далей. Ён перайшоў чыгунку да канца, пералез праз плот вышынёй у 1,6 метра, падышоў да краю будынка і саскочыў уніз з вышыні 6 метраў.

Дзякуючы дзеянням паліцыянтаў мужчына не стукнуўся галавой аб зямлю пры скачку, але атрымаў траўмы рук і галавы. Тым не менш, ён паспрабаваў уцячы, але яго затрымалі і даставілі ў бальніцу.

Як паведамляе паліцыя, беларус з'яўляецца бяздомным. У дачыненні да яго завялі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Чытайце таксама:

18-гадовы немец напісаў на землякоў 4227 даносаў

Вязень збег з турмы з дапамогай лыжкі і трымальніка для туалетнай паперы

Кот-блогер Сцяпан зноў вымушана з'ехаў з Украіны

Клас
0
Панылы сорам
20
Ха-ха
4
Ого
9
Сумна
27
Абуральна
5