Віталіна Петрусевіч працуе на магілёўскім ТБ. Фота: тэлеграм-канал Азаронка

Віталіна Петрусевіч працуе на магілёўскім ТБ. Фота: тэлеграм-канал Азаронка

«Наша Ніва» ўжо пісала пра Віталіну. У загалоўку таго артыкула стаяла яе цытата «Лукашэнку люблю ўсім сваім сэрцам». «Гэта мой любімы загаловак артыкула», — ацаніла прапагандыстка.

«Можаце яшчэ дзесяць артыкулаў напісаць. Так, я сапраўды люблю ўсім сэрцам нашага прэзідэнта. Гэта не адняць і з мяне не дастаць ніяк, ніякімі абцугамі».

Віталіна Петрусевіч згадала, як нядаўна пераглядала кадры з жаночага форума на «Мінск-Арэне» ў верасні 2020-га.

«Як яны яго сустракалі. Мурашкі па скуры, плакаць хочацца ад шчасця. І Ала Аляксандраўна — гэта наша галоўная жанчына ў вобласці ў плане таго, што ўзначальвае абласны саюз [жанчын] — сказала:

«Прэзідэнт сышоў, а мы яшчэ вельмі доўга стаялі і апладзіравалі. А потым пачалі плакаць ад шчасця, што ў нас такі прэзідэнт, што ў нас на чале такі мужчына. Мы за ім пойдзем».

Самой дзяўчыне 23 гады — адзначае, што нарадзілася пры Лукашэнку.

«Жыла пры ім, жыву пры ім і хачу яшчэ столькі ж пры ім пражыць. І я гэта кажу абсалютна шчыра, бо ў мяне ўсё было ў дзяцінстве. Дзіцячы сад, школа — усё бясплатна. Медыцына бясплатна. Паступаць куды хочаш — ідзі, рабі куды хочаш. Выбар ёсць. Ну хіба ад гэтага можна адмовіцца? Хіба прэзідэнта тут можна ў чымсьці вінаваціць?»

Чытайце таксама:

«Лукашэнку люблю ўсім сваім сэрцам». Хто такая Віталіна Петрусевіч, якая стала тварам прапагандысцкіх фільмаў магілёўскага тэлебачання

Сірата, «правільна» гаворыць, адданы Лукашэнку. Чым адметны магілёўскі ідэолаг, які стане самым маладым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў

Пятро Пятроўскі: Трэба ўводзіць крымінальную адказнасць за нацыяналізм і лібералізм

Клас
3
Панылы сорам
69
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
21