Марыя Браньяс Марэра. Фота: Wikimedia Commons

Марыя Браньяс Марэра. Фота: Wikimedia Commons

Марыя Браньяс Марэра з 2000 года жыве ў доме састарэлых у каталонскай Жыроне. Яна дачка журналіста з Памплоны, а нарадзілася 4 сакавіка 1907 года ў амерыканскім Сан-Францыска.

Пасля сям'я вярнулася на радзіму, у Іспанію, але падчас падарожжа бацька Марыі захварэў на сухоты ды памёр, сама ж яна аглухла на адно вуха. Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі жанчына працавала медсястрой, але большую частку жыцця была хатняй гаспадыняй.

У Марыі Браньяс Марэра трое дзяцей і 11 унукаў, прычым яна перажыла свайго старэйшага сына Аўгуста, які загінуў у аварыі.

На гэты момант жанчына займае 12-е месца сярод найстарэйшых людзей за ўсю гісторыю. Да сусветнай дзясяткі ёй засталося пражыць не так і шмат — усяго 63 дні. У такім выпадку яна дагоніць памерлую яшчэ ў 1992 годзе амерыканку Дэлфію Велфард, якая займае дзясятае месца цяпер. А вось да абсалютнага рэкорду пакуль вельмі далёка: ён належыць францужанцы Жане Кальман, якая пражыла 122 гады і 164 дні, а памерла 4 жніўня 1997 года.

Далёка, больш за два гады, Браньяс Марэра пакуль і да рэкорду найстарэйшай жанчыны, якая нарадзілася ў ЗША: Сара Нос, памерлая ў 1999 годзе, пражыла 119 гадоў і 97 дзён. А вось найстарэйшай вядомай на сённяшні дзень доўгажыхаркай сярод іспанак жанчына з'яўляецца ўжо амаль год: яе асноўная канкурэнтка Ана Вела Рубіа памерла 15 снежня 2017 года ва ўзросце 116 гадоў 47 дзён. 

Чытайце таксама:

102-гадовая жанчына ўспомніла пра гады вайны, ды не ўлічыла ідэалогіі. Яе паправіў 74-гадовы камуніст

Дажыць да 120 можа стаць магчымай перспектывай

Памерла Тэкля Юневіч — найстарэйшы чалавек нашага рэгіёна за ўсю гісторыю

«Прыйшлі і давай па-нямецкі гаманець». 99-гадовая жанчына з Чарнігаўшчыны расказвае па-беларуску пра сваё жыццё

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0