Дом, у якім адбылася трагедыя. Фота: vkurier.by
Са сваіх пасадаў знятыя доўгажыхары Аршанскага выканкама: Андрэй Загурскі — начальнік аддзела адукацыі, які правёў на гэтай пасадзе амаль 15 гадоў, і Віктар Калачоў, які доўгі час працаваў кіраўніком спраў выканкама, а апошнім часам быў намеснікам старшыні выканкама, паведамляе Orsha.eu.
Абодва страцілі свае пасады з-за трагедыі, калі шматдзетная маці забіла сваіх чацвярых дзяцей.
Генеральная пракуратура абяцала знайсці вінаватых у тым, што дзяцей не забралі з сям'і раней.
Пакуль абодва чыноўнікі прысутнічаюць на сайце выканкама, хаця, па інфармацыі Orsha.eu, Калачоў ужо плануе ісці працаваць у Аршанскі механіка-эканамічны каледж.
Чытайце таксама:
Маці чатырох дзяцей, забітых у Оршы, памерла ў бальніцы
Аршанцы падзяліліся падрабязнасцямі пра сям'ю, у якой маці забіла чатырох дзяцей