Фота: Офіс Ціханоўскай

Фота: Офіс Ціханоўскай

«У даркнэце быў аб’яўлены кошт за маё жыццё і была акрэсленая сума, колькі каштуе маё жыццё. Зразумела, што пацвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю я не магу, але крыніца мне паведаміла. Таксама былі перманентныя пагрозы з патэнцыйным вывазам мяне на тэрыторыяю Беларусі»,

— сказаў Латушка са спасылкай на сваю крыніцу.

Суму ён не стаў публічыць, але яна непараўнальна большая, чым прапаноўваў за вяртанне кіраўніка НАУ дэпутат Алег Гайдукевіч:

«Вось Латушка ў багажніку выехаў. 100 даляраў даю, каб яго ў багажніку прывезлі сюды ў Мінск. Даю 100 даляраў. Партыя мне не дазволіла даваць больш грошай. І за Ціханоўскую вось ляжаць».

У студзені 2021-га Генпракуратура абвесціла Паўла Латушку ў міжнародны вышук.

У архіве Кіберпартызанаў «Белсат» знайшоў тэлефонную размову за люты 2021 года — Міністэрства замежных спраў званіла палкоўніку Максіму Свірыду (таму, што заводзіў крымінальную справу супраць блогера Нехта).

Ніжэй тая размова Максіма Свірыда з Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС з Галоўным консульскім упраўленнем Міністэрства замежных справаў Беларусі:

Дыпламат (Д). — Максім Аляксандравіч?

Свірыд (С). — Так.

Д. — Добры дзень! Гэта вас турбуе Міністэрства замежных спраў, галоўнае консульскае ўпраўленне, першы сакратар.

С. — Слухаю вас.

Д. — З нагоды вашага запыту. Ну, вы зразумелі, так, якога?

С. — О, у нас шмат запытаў, у нас шмат асоб у вышуку, якія знаходзяцца…

Д. — Па Польшчы. Ну, знакамітыя.

С. — Першую літару прозвішча назавіце.

Д. — «Л».

С. — Ну так, усё, зразумеў, зразумеў…

Д. — Глядзіце. У нас ёсць два варыянты. Першы варыянт — мы можам па нашых базах… У нас ёсць база, у якой бачныя ўсе дзеянні, якія адбыліся ў загранпукнтах. Мы можам з нашай базы, каб не рассылаць запыты і не было там…

С. — Я зразумеў… «іміджавых выдаткаў».

Д. — Так.

С. — Давайце. Давайце так і паступім, таму што ўсё роўна ніхто там пакуль не мае намеру нам іх выдаваць. Давайце не будзем абвастраць абстаноўку, а вы з ведамасных…

Павел Латушка каметуе:

«Размова ішла пра тое, каб праверыць наяўнасць інфармацыі аб тым, што я сапраўды знаходжуся ў Польшчы, дзя я пражываю і які мой статус. База «Консул» (якую маюць консульскія службы Беларусі ў пасольствах Беларусі за мяжою) не магла мець інфармацыі пра мяне. Бо я не станавіўся на консульскі ўлік.

Таму яны маглі, тэарэтычна, накіраваць запыт уладам Польшчы з просьбаю прадставіць інфармацыю, ці сапраўды я знаходжуся тут».

Чытайце таксама:

Павел Латушка расказаў, як Пяткевіч забараніла яму ісці на юбілей Барадуліна

На прыёме ў прэзідэнта Дуды сабраўся ўвесь цвет беларускай апазіцыі ФОТА

Новы міністр замежных спраў Польшчы адказаў на віншаванне Латушкі: «Жыве Беларусь!»

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
46