«На свеце напісана і выдадзена процьма кніг пра габрэйскую кухню. Самых розных — сур’ёзных, вясёлых, лёгкіх, грунтоўных, мудрагелістых, трагічных… А пра гісторыю кухні беларускай кніг зусім няшмат. І вось новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі на адной зямлі: селяніна, пана, местачковага рамесніка і гандляра.

Як такое магчыма? А бо і пан, і жыд, і мужык — маючы розную свядомасць і розныя традыцыі — елі той самы крупнік. Або бабку. Або кішку. Хоць і гатавалі іх крыху па-рознаму, і елі пад розныя нагоды. Гэтая кніга — пра знакавыя супольныя стравы трох культур. Пра самы цымус», — прадстаўляе новае выданне выдавецтва. 

У кнізе змешчаныя 15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў. Выданне аздоблена аўтарскімі ілюстрацыямі Юрыя Таўбкіна.

Папярэдняя дата выхаду кнігі — 25 красавіка, але замовіць яе можна ўжо цяпер. І па больш нізкай цане, бо пасля выхаду кнігі яна павялічыцца. 

Перадзамовіць кнігу можна на сайце gutenbergpublisher.eu.

Чытайце таксама:

Андрэй Хадановіч першы, Алесь Белы трэці. У Літве падвялі вынікі чытацкага галасавання за найлепшыя кнігі года

Кніга аўтара «Нашай Нівы» трапіла ў спіс найлепшых нон-фікшн кніг года ў Літве. І яе можна падтрымаць

З чаго вараць і як называюць традыцыйныя беларускія супы

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0