Сталі вядомыя падрабязныя вынікі галасавання ў Мінгарсавет па Шугаеўскай акрузе №57. Яна адметная толькі тым, што тут вырашыла балатавацца антыбеларуская актывістка і даносчыца Вольга Бондарава.

Яна спрабавала ўлезці ў дагаварняк паміж ідэолагам з вайсковай часці 3214 Міхаілам Адамчыкам і завучам гімназіі №38 Святланай Пазняк, але вынік атрымаўся сумны.

Што ў выніку напісалі ў пратаколы?

  • На выбары нібыта прыйшлі 12955 чалавек (яўка 61,3%).
  • Міхаілу Адамчыку напісалі 6607 галасоў (51%).
  • Святлане Пазняк далі 3498 галасоў (27%).
  • Для аўтсайдаркі Вольгі Бондаравай пакінулі 609 галасоў жыхароў Уручча (4,7%).
  • Бондаравай паказалі, што яна ў разы прайграла нават кандыдату «супраць усіх», у якога 2164 галасы (16,7%).
  • Яшчэ 77 бюлетэняў (0,59%) выбарцы сапсавалі.

Натуральна, гэтыя лічбы не маюць нічога агульнага з рэальным галасаваннем. Выбары на гэтай акрузе былі сфальсіфікаваныя, як мінімум была накручаная яўка. Сапраўдны падлік бюлетэняў не праводзіўся, таму насамрэч за Бондараву маглі пакінуць як больш галасоў, так і менш.

Паказальна, што пераможцу і кандыдату-спойлеру спрабавалі маляваць роўныя лічбы, і гэта амаль атрымалася — у Адамчыка ў выніку 50,9996%, а ў Пазняк 27,0011%.

Камісія спрацавала вельмі тонка, блізка да ідэалу: калі, напрыклад, забраць адзін голас у Пазняк і перакінуць Адамчыку, лічбы атрымаюцца трохі менш прыгожымі.

Чытайце таксама:

Бондарава атакавала БелТА за Украіну

Вольга Бондарава ўступіла ў завочную спрэчку з Лукашэнкам

«Па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў». Прарасійская сталіністка Мірсалімава пракаментавала сваю справу

Прарасійскія актывісты спрабавалі накруціць галасы супраць імёнаў выбітных беларусаў

Бондарава спрабуе дабіцца, каб прыпынкі ў транспарце агучвалі па-руску. Яе паўсюль адфутболілі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
36
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2