Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Грузіі падпішуць пагадненне аб эканамічным і навукова‑тэхнічным супрацоўніцтве ў галіне аграпрамысловага комплексу.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Беларусі нумар 1725.

Як расказалі ў галоўным упраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі, падпісанне пагаднення запланавана на канец студзеня — пачатак лютага бягучага года ў час візіту дэлегацыі Мінсельгасхарча Беларусі на чале з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Сямёнам Шапірам у Грузію. Плануецца, што ў склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць кіраўнікі буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэспублікі.

У ходзе перагавораў бакі вызначаць асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе, разгледзяць перспектывы развіцця гандлю прадукцыяй АПК паміж дзвюма краінамі, асобная ўвага будзе ўдзелена пытанню паставак беларускай сельгастэхнікі ў Грузію. «На абмеркаванне будзе вынесены таксама праект па стварэнню сумеснай беларуска‑грузінскай прадуктовай кампаніі», — дадалі ў Мінсельгасхарчы. Акрамя гэтага, спецыялісты дзвюх краін маюць намер абмеркаваць найбольш перспектыўныя сферы партнёрства ў галіне селекцыі і племянной работы ў жывёлагадоўлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?