Фота: «Медиазона»

 Фота: «Медиазона»

У артыкуле «Ім хацелася фашызму, яны яго атрымалі» Арлоў пісаў пра тое, што «краіна, якая трыццаць гадоў таму пайшла ад камуністычнага таталітарызму, скацілася назад у таталітарызм, але цяпер фашысцкі». Арлоў у артыкуле ўсклаў віну за гэта на Уладзіміра Пуціна. 

Адразу пасля прысуду на Арлова надзелі кайданкі і вывялі з залы суда. 

«Прысуд паказаў, што мой артыкул дакладны», — сказаў Арлоў, выходзячы з залі. 

Гэты прысуд 70-гадоваму праваабаронцу стаў у Расіі самым жорсткім за ўвесь час існавання артыкула 280.3 «Аб дыскрэдытацыі расійскай арміі».

Да Арлова самы суровы прысуд па артыкуле атрымаў Аляксей Маскалёў, дачка якога намалявала антываенны малюнак.

«Мемарыял» у 2022 годзе атрымаў разам з беларусам Алесем Бяляцкім Нобелеўскую прэмію міра. У Расіі арганізацыя прызнаная замежным агентам і ліквідаваная.

Чытайце таксама:

Жыхарцы Чалябінска, якая прынесла кветкі да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій, у паліцыі ўручылі партрэт Берыі з «запаветам»

У Польшчы ідуць на павышэнне пракуроры, якія 13 гадоў таму выдалі лукашыстам звесткі пра рахунак Бяляцкага

Пад'ём а 5-й раніцы, шмон, прамзона, зноў шмон. Адзін дзень з жыцця зняволенага нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10