Фота: profiz.ru

Фота: profiz.ru

У прыватнасці, да рэалізацыі ў Беларусі прапанаваны тры мадэлі прамысловай іпатэкі:

  • 1) прамысловая іпатэка са стварэннем дзяржаўнага аператара,
  • 2) бюджэтнае крэдытаванне,
  • 3) трансфертнае крэдытаванне.

Першая мадэль, якая прадугледжвае стварэнне дзяржкампаніі — аператара і ўласніка інвестыцыйных аб'ектаў, запатрабуе ўдзелу і Дзяржкаммаёмасці ў праекце. Дзяржкампанія будзе разглядаць звароты прадпрыемстваў-заказчыкаў на рэалізацыю інвестпраектаў з абавязковым удзелам ва ўстаноўленым памеры ад сумы інвестыцыйных выдаткаў. Пры гэтым будзе неабходна ўзгадненне інвестпраекта ў Савеце па стратэгічных праектах пры Лукашэнку. Толькі пасля гэтай працэдуры дзяржаўны аператар будзе атрымліваць рэсурсы на рэалізацыю інвестпраектаў. Іх ён будзе прадастаўляць прадпрыемствам па дамове камісіі для аплаты абсталявання.

У ліку відавочных мінусаў гэтай мадэлі — адсутнасць неабходных кампетэнцый у дзяржаператара па самастойным выбары як генпадрадчыка, так і пастаўшчыка абсталявання, лічыць Мінэканомікі.

Затое ў ліку пераваг такой мадэлі — нязначная сума абавязковага ўласнага ўдзелу прадпрыемства-заказчыка.

Мадэль бюджэтнага крэдытавання запатрабуе стварэння Дзяржаўнага фонду. Пры гэтым ад прадпрыемстваў-заказчыкаў будзе патрабавацца ўласны значны ўдзел у праекце. Недахоп мадэлі, які бачыць Мінэканомікі, — адсутнасць магчымасці звароту спагнання як на аб'ект інвестыцый, так і на іншую маёмасць прадпрыемства-заказчыка з боку дзяржфонду ў выпадку нерэалізацыі заяўленага інвестпраекта.

Мадэль трансфертнага крэдытавання запатрабуе даваць прадпрыемствам гарантыі ўрада. Пры гэтым будзе абавязковым заключэнне крэдытнага дагавора на агульных умовах з абавязковым удзелам уласнымі сродкамі ў памеры 40% ад сумы інвестыцыйных выдаткаў пад гарантыю ўрада. З бюджэту будзе пагашацца толькі сума асноўнага доўгу.

Сярод плюсаў праекта — магчымасць паэтапнай амартызацыі бюджэтных сродкаў у працяглым перыядзе. Недахоп мадэлі бачыцца ў адсутнасці ў дзяржавы магчымасці звароту спагнання як на аб'ект інвестыцый, так і іншую маёмасць заказчыка праекта ў выпадку яго нерэалізацыі.

Першы вопыт запуску прамысловай іпатэкі атрыманы ў Расіі з канца 2022 года. З дапамогай іпатэчнай праграмы прадпрыемствы і прадпрымальнікі, якія працуюць у прамысловасці, могуць атрымаць ільготы на куплю нерухомасці.

Чытайце таксама:

«Вось і вісіць кватэра баластам: крэдыт — 1800 рублёў на месяц». Айцішнікі расказалі пра кінутыя ў Беларусі кватэры

Як адрозніваюцца крэдыты на жытло ў Беларусі, Польшчы і Літве?

Айцішнік купіў кватэру ў бабулі, але засяліцца адразу не змог. Яна прадала яе тэлефонным аферыстам

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0