Валерый Бельскі. Фота: БелТА

Валерый Бельскі. Фота: БелТА

Валерый Бельскі перастаў быць членам Савета Рэспублікі. Таксама ён вызвалены ад пасады намесніка старшыні СР. Адпаведная пастанова прыводзіцца сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паўнамоцтвы Бельскага датэрмінова спыненыя з 21 лютага «па асабістых прычынах».

Бельскі быў памочнікам Лукашэнкі па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы да студзеня 2023 года. У сакавіку 2023 года ён стаў членам Савета Рэспублікі і заняў пасаду намесніка Качанавай.

Цікава, што папярэднік Бельскага Леанід Заяц пратрымаўся на гэтай пасадзе крыху больш за год, ён быў на яе прызначаны ў лютым 2022-га.

Валерыю Бельскаму — 56 гадоў.

Чытайце таксама:

Суддзёй Вярхоўнага суда стала Дзіна Кучук. На яе рахунку па 10 гадоў Касцюговай і Кузінай

Ад Краўчанкі да Макея — хто кіраваў міністэрствам замежных спраў Беларусі

«Калі ён стане міністрам, Кубракоў падасца пацанёнкам». Гісторыя жыцця Мікалая Карпянкова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0