Сюжэт пра Аляксандра быў паказаны ў чэрвені 2023 года па БТ.

Там расказвалі, што праграміста з Мінска вінавацілі ў данатах крыптавалютай розным ініцыятывам — «Кіберпартызанам», «МотолькоПомогі», «Байсол», «Байпол».

Затрымалі летась, далі 3 гады калоніі, а потым прапанавалі адкупіцца. У тым сюжэце расказвалася, што мужчына абмяняў 31 біткойн і залічыў суму на рахункі медустаноў, а таксама падаў хадайніцтва аб памілаванні. Тады адзін біткойн каштаваў 25 тысяч даляраў (то-бок ён мог «ахвяраваць» дзяржаве тады суму эквівалентную 775 тысячам даляраў).

Палітвязень Аляксандр Зіязэтдзінаў, затрыманы за данаты, і прапагандыст АНТ Аляксей Краквін. Скрын відэа АНТ

Палітвязень Аляксандр Зіязэтдзінаў, затрыманы за данаты, і прапагандыст АНТ Аляксей Краквін. Скрын відэа АНТ

Зараз адзін біткойн наогул каштуе 51 800 даляраў.

Тым не менш мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17.

Цяпер стала вядома, што 29 лютага Аляксандра зноўку будуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе.

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Цяпер мужчыне пагражае да 15 гадоў калоніі. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько, піша «Вясна».

Падтрымаць вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зіязэтдзінаў Аляксандр Зуфар'евіч

Чытайце таксама:

Былога журналіста Андрэя Толчына абвінавачваюць па трох крымінальных артыкулах

Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў прадстаўніцтва LG у Беларусі

Сямейнай пары далі «хатнюю хімію» за ўдзел у акцыі пратэсту. Яны ўнеслі заклад

Клас
0
Панылы сорам
13
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
66