Аляксандр Паўлюк

Аляксандр Паўлюк

Паўлюк быў прызначаны камандуючым Аперацыяй абʼяднаных сіл у ліпені 2021 года. Паводле яго, ужо восенню ён разумеў «вельмі вялікую верагоднасць, што будзе поўнамаштабная вайна».

«Пра яе маштабы было яшчэ цяжка разумець, але што яна, як мінімум, захопіць тэрыторыю Луганскай і Данецкай вобласці — гэта было відавочна. Таму што мы аналізавалі дзеянні суперніка, яго адпаведныя прэвентыўныя меры, яго выведвальныя функцыі, якія ён выконваў на тэрыторыі уздоўж усёй лініі сутыкнення, уздоўж мяжы», — сказаў Паўлюк.

Паводле яго слоў, былі ўсе прыкметы, што ўкраінскія войскі сустрэнуць ворага не толькі з часова акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, але і з тэрыторыі Расіі.

«Таму ўжо з восені мы прыступілі да выканання пэўных дзеянняў для таго, каб паспяхова сустрэць і нанесці яму максімальную паразу. Разумеючы, што суадносіны сіл і сродкаў былі і будуць не на нашу карысць, але ў нас усё роўна варыянтаў не было — мы павінны былі выстаяць, таму што за намі была ўся Украіна. Таму на працягу пяці месяцаў мы рыхтаваліся да адбіцця поўнамаштабнай агрэсіі», — сказаў ён.

Паўлюк дадаў, што ўжо ў студзені-лютым 2022 года былі паведамленні ад Галоўнага ўпраўлення разведкі, у якіх меркавалася, што такі варыянт магчымы.

«І на люты месяц мы зрабілі максімальна ўсё, каб дастойна сустрэць ворага: усе пазіцыі былі максімальна ўзмоцнены, пралічаны ўсе магчымыя варыянты дзеянняў, перамешчаны ўсе рэзервы — мы два разы, як мінімум, праводзілі поўнамаштабную трэніроўку, а лакальных трэніровак было праведзена вельмі шмат», — распавёў Паўлюк.

Ён гаворыць, што гэта адыграла «сваю, магчыма, вырашальную ролю». 

«Што ў першы дзень, калі быў нанесены ўдар па ўсіх камандных цэнтрах, па ўсіх пунктах кіравання, па ўсіх месцах, дзе павінны быць навалы нашых войскаў і склады — яны [удары] прайшлі ў пустое месца», — растлумачыў генерал-лейтэнант.

Чытайце таксама:

«16 тысяч беззваротных страт». Аўдзееўка вачыма расійскіх ваенкараў

Украінскія войскі пакінулі Аўдзееўку. Якое гэта мае значэнне?

Буданаў: Украіне лягчэй вярнуць Крым, чым Данецк 

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2