Па даных выратавальнікаў, у выніку атакі акупантаў па Славянску падвергнулася разбурэнням школа, дзе размяшчаліся пункт нязломнасці і сацыяльная сталовая. У гэты час у ахопленым агнём будынку знаходзіўся вартаўнік, цела якога раніцай 18 лютага выратавальнікі знайшлі сярод завалаў.
Прыкладна ў той час мішэнню расейцаў стаў прыватны жылы дом у Краматорску, дзе знаходзіліся трое грамадзянскіх. Загінулі 46-гадовая маці і яе 23 — гадовы сын. Выратавальнікі дасталі іх целы з-пад завалаў. Таксама знойдзены астанкі цела, верагодна, бабулі загінулага маладога чалавека.
Акрамя таго, у бальніцу дастаўлены 78-гадовы мужчына і яго 75-гадовая жонка, якія атрымалі траўмы.
Чытайце таксама:
Украінскія войскі пакінулі Аўдзееўку. Якое гэта мае значэнне?
Украінцы паведамілі, што збілі яшчэ адзін расейскі самалёт Су-34