Выступленне Ціханоўскай на канферэнцыі па кібербяспецы ў Мюнхене, 15 лютага 2024 года

Выступленне Ціханоўскай на канферэнцыі па кібербяспецы ў Мюнхене, 15 лютага 2024 года

«Сёння мы ўсе былі шакаваныя навіной аб смерці Навальнага… У нас няма сумневаў у тым, хто нясе адказнасць за смерць Навальнага. Яго забіў пуцінскі рэжым. Гэта напамін усяму свету аб тым, што дыктатары не спыняюцца ні перад чым.

Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы, — так Ціханоўская пачала сваю прамову. — Нам страшна за жыцці тысячаў нашых беларускіх палітвязняў. Многія з іх утрымліваюцца пад вартай без сувязі са знешнім светам, і мы не ведаем, ці жывыя яны. Сярод іх мой муж Сяргей, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, Маша Калеснікава і многія іншыя».

«Надышоў момант, калі дэмакратычны свет павінен прадэманстраваць не толькі адзінства, але і адвагу. Адказ на зверствы, якія здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі і Пуціна, павінен быць рашучым. 

Гэты адказ павінен уключаць магутныя санкцыі супраць гэтых рэжымаў, а таксама дапамогу ўсім тым, хто бясстрашна змагаецца з імі. Надышоў час дэмакратыям паказаць свае зубы», — заявіла дэмакратычная лідарка.

«Падтрымка дэмакратычных зменаў у Беларусі — гэта не дабрачыннасць, а інвестыцыі ў бяспеку і мір у Еўропе», — чарговы раз нагадала яна.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Няма сумневаў у тым, што Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым

Што казаў Навальны пра пратэсты, беларускую мову, Ціханоўскую і Лукашэнку

Юлія Навальная: Хачу, каб Пуцін, яго атачэнне ведалі, што яны панясуць за тое, што яны зрабілі з нашай краінай, маім мужам, адказнасць

Клас
44
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1