На зʼездзе БХД прынялі рашэнне аб выключэнні з партыі былых сустаршыняў Віталя Рымашэўскага, Вольгу Кавалькову, Дзяніса Садоўскага, а таксама былога кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Алега Аксёнава. Гэта XVIII зʼезд партыі і першы ў замежжы, піша Радыё Свабода.

З'езд адкрыў кіраўнік беластоцкай суполкі Партыі БХД Сяргей Верамеенка. На з'ездзе прысутнічалі прадстаўнікі іншых партый, грамадскіх арганізацый і ганаровыя госці, якія выступілі перад удзельнікамі зʼезда.

Гэта сябра рэфармацкай партыі SGP Эверт Босма з Нідэрландаў, прадстаўнік Беларускага народнага фронту Віталь Макаранка, лідар сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Яўген Вільскі і іншыя.

З праграмнымі прамовамі выступілі кіраўнік варшаўскай суполкі БХД Яўген Дудкін і сустаршыня Партыі БХД Георгі Дзмітрук.

На зʼездзе былі прынятыя рашэнні:

  • аб прызнанні Паўла Севярынца адзіным лідарам Партыі БХД;
  • аб захаванні сустаршынства ў Партыі; сустаршынямі застаюцца Павал Севярынец і Георгі Дзмітрук;
  • аб выключэнні з партыі БХД былых сустаршыняў Віталя Рымашэўскага і Вольгі Кавальковай, былога адказнага сакратара Дзяніса Садоўскага, а таксама былога кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Алега Аксёнава;
  • аб падтрымцы еўраінтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Саюз і NATO;
  • аб прызнанні Беларусі часова акупаванай тэрыторыяй з боку Расейскай Федэрацыі.
  • аб вылучэнні спісу кандыдатаў на на выбары ў Каардынацыйную раду.

На з'ездзе выбралі Управу партыі і прынялі рашэнне аб фармаце.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0