Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі) і ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў). На судзе ён адмовіўся даваць паказанні, таму зачыталі тыя, якія Сава даваў падчас следства, піша «Вясна».

У кастрычніку 2022 года Гродзенскі абласны суд прызначыў Паўлу 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і 700 базавых велічыняў штрафу (22 400 рублёў).

Тэрмін палітвязня накіравалі адбываць у аршанскую калонію № 8. Але сёння, 12 лютага, у судзе будзе разглядацца справа аб «замене рэжыму ўтрымання і пераводзе Паўла ў іншую папраўчую установу. Яго могуць перавесці на турэмны рэжым.

Падтрымаць Паўла:

ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10